Дарагі дружа!
Ты стаў школьнікам. Табе патрэбна авалодаць адразу рускай і роднай беларускай мовамі. Наша беларуская мова вельмі мілагучная, прыгожая і яскравая. Яе павінен ведаць кожны чалавек, які называе сябе беларусам. Спадзяемся, што гэта старонка дапаможа табе вывучыць і палюбіць родную беларускую мову.
Прывітанні і фізкультхвілінкі на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Прывітанні
Вось ужо звінеў званок,
Запрасіў нас на ўрок.
Добры дзень, я вас вітаю,
Да заняткаў запрашаю.
Хай занятак будзе плённым (плодотворным),
І цікавым, і натхнёным (вдохновлённым).
Поспехаў я вам жадаю,
Калі што – я паспрыяю (поспособствую).
Добрае ранне сонцу і птушкам, Празвінеў ужо званок,
Добрае ранне сынкам і дачушкам! Пачынаецца ўрок.
Добрае ранне ўсім добрым людзям. Прапаную сябраваць
Шчыра вітацца мы ўсе не забудзем! І ўсім разам працаваць.
Званочкам звонкім урок павітаўся.
Сядзем за парты. Занятак пачаўся!
Прачнуўшыся, сонейку ўсміхніся ласкава і лагодна.
Далонькі-промнікі крані, каб не было халодна.
І добрай раніцы яму ты пажадай хутчэй,
Каб на двары і на душы стала цяплей, святлей.
Матульцы рукі працягні і абдымі хутчэй.
За кожны дзень свайго жыцця душу яе сагрэй.
Ёй рання добрага жадай, пазбавіўшыся сноў,
І падары ёй назаўжды павагу і любоў.
Ты добрай раніцы скажы ўваходзячы ў клас,
Няхай сяброўства назаўжды паселіцца між вас.
Нікому ў свеце не знайсці лепш слоў, каб дзень пачаць.
Цудоўна на пачатку дня дабра ўсім пажадаць.
Ветлівыя словы па-беларуску
Добрай раніцы! – Доброе утро!
Добры дзень! – Добрый день!
Добры вечар! – Добрый вечер!
Дабранач! – Спокойной ночи!
Прывітанне! – Привет!
Да пабачэння! – До свидания!
Да сустрэчы! – До встречи!
Пакуль! – Пока!
Дзякуй! – Спасибо!
Калі ласка! – Пожалуйста!
Прабачце! Даруйце! – Извините!
Прашу прабачэння! – Прошу прощения!
Віншую! – Поздравляю!
Смачна есці! – Приятного аппетита!
Фізкультхвілінкі
Раз, два, тры, чатыры, пяць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць
– Я не маю часу спаць
Ясь грыбы ідзе шукаць.
Там, дзе грыб трапляецца,
Нізка нагінаецца.
А грыбоў у лесе многа
Пасля дожджыку грыбнога.
Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Назбіраў іх – не падняць.
Ведаю спачатку – зраблю я зарадку.
Першае заданне – гэта прысяданне…
То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.
А пасля прыгожа
Засцілаю ложак.
Чышчу зубы, мыю вушы,
Пяць хвілін стаю пад душам.
Дожджык хвошча па спіне.
Дожджык слухае мяне.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца пацягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Верацёнцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.
Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)
За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу: «Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша аконца!”
Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся, апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка памчалі!
Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)
Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра: «Мара наша –
Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)