
Беларускія пісьменнікі — юбіляры 2025
895 гадоў з Дня нараджэння Кірыла Тураўскага (каля 1130 – каля 1182 ці пасля 1190), беларускага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, беларускага святога.
555 гадоў з Дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470–1533?), беларускага паэта-гуманіста, асветніка.
535 гадоў з Дня нараджэння Францыска Скарыны (1490?–1551?), беларускага першадрукара, асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка.
495 гадоў з Дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530–1593), дзеяча беларускай культуры, гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта.
СТУДЗЕНЬ
16 – 120 гадоў з Дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Пальчэўскага (1905–1979), беларускага пісьменніка, перакладчыка.
20 – 70 гадоў з Дня нараджэння Анатоля Зэкава (1955), беларускага паэта, празаіка, сатырыка, гумарыста.
28 – 85 гадоў з Дня нараджэння Леаніда Дайнекі (1940–2019), беларускага пісьменніка, паэта.
ЛЮТЫ
16 – 100 гадоў з Дня нараджэння Івана Навуменкі (1925–2006), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
20 – 80 гадоў з Дня нараджэння Таісы Бондар (1945–2005), беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
24 – 90 гадоў з Дня нараджэння Рыгора Барадуліна (1935–2014), народнага паэта Беларусі.
САКАВІК
22 – 105 гадоў з Дня нараджэння Аляксея Пысіна (1920–1981), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі.
26 – 65 гадоў з Дня нараджэння Віктара Шніпа (1960), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.
КРАСАВІК
16 – 90 гадоў з Дня нараджэння Анатоля Клышкі (1935–2021), беларускага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, складальніка буквароў, заслужанага работніка культуры Беларусі.
МАЙ
11 – 70 гадоў з Дня нараджэння Віктара Праўдзіна (1955), беларускага пісьменніка.
27 – 125 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (1900–1933), беларускага паэта, перакладчыка.
ЧЭРВЕНЬ
3 – 90 гадоў з Дня нараджэння Васіля Зуёнка (1935), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўца.
6 – 75 гадоў з Дня нараджэння Аляксея Дударава (1950–2023), беларускага драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
24 – 125 гадоў з Дня нараджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Мікалай Раманоўскі) (1900–1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка.
25 – 120 гадоў з Дня нараджэння Пятруся (Пятра) Броўкі (1905–1980), паэта, празаіка, народнага паэта Беларусі.
27 – 100 гадоў з Дня нараджэння Лідзіі Арабей (1925–2015), беларускай пісьменніцы, аўтара зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, у т. л. для дзяцей.
ЛІПЕНЬ
6 – 120 гадоў з Дня нараджэння Пятро (Пятра) Глебкі (1905–1969), беларускага паэта, перакладчыка.
15 – 125 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900–1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.
31 – 75 гадоў з Дня нараджэння Міхася Слівы (сапр. Міхаіл Кавалёў) (1950–1976), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, журналіста.
КАСТРЫЧНІК
10 – 85 гадоў з Дня нараджэння Канстанціна Тарасава (1940–2010), беларускага пісьменніка, аўтара гістарычных, прыгодніцкіх і дэтэктыўных твораў.
14 – 110 гадоў з Дня нараджэння Усевалада Краўчанкі (1915–1961), беларускага пісьменніка, драматурга, перакладчыка.
ЛІСТАПАД
2 – 65 гадоў з Дня нараджэння Алеся Наварыча (сапр. Аляксандр Трушко) (1960), беларускага пісьменніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
12 – 105 гадоў з Дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі.
26 – 95 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка.
СНЕЖАНЬ
8 – 90 гадоў з Дня нараджэння Эдуарда Скобелева (1935– 2017), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
18 – 90 гадоў з Дня нараджэння Ніны Галіноўскай (1935), беларускай пісьменніцы.
