«Вянок беларускiх гульняу»

У рамках Тядня беларускай культуры у дзiцячым садзе Стараруднянскай сярэдняй школы была праведзена забава «Вянок беларускiх гульняу». Мэтай гэтага мерапрыемства было далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры, цераз беларускую мову, народныя i дыдактычныя гульнi, прымаўкi, загадкi, заклiчкi, песнi. Выхаванцы з задавальненнем удзельнiчалi ва ўсiм. Забава пачалася з беларускай народнай песнi, дзе дзецi i педагогi разам спявалi i танцавалi. Гэта стварыла атмасферу радасцi i еднасцi. Мерапрыемства працягнулася гульнямі: «Ручаёк», «Гарлачык», «Апрані ляльку» i «Рэшата».
Прымаўкi i заклiчкi, якiя гучалi на працягу ўсяго мерапрыемства, знаёмiлi выхаванцаў з народнай мудрасцю i паэзiяй. Мерапрыемства «Вянок беларускiх гульняу» стала яркай i запамінальнай падзеяй для ўсiх.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *