Гэты тыдзень у нашай школе быў асаблівым — мы гаварылі, спявалі і нават думалі па-беларуску! Чаму? Таму што праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры!
Мова – гэта душа народа. Яна збірае, як у запаветную скрыню, мудрасць пакаленняў, шчырасць пачуццяў, гістарычную памяць.
А літаратура – гэта залаты ключ, які адчыняе гэтую скрыню. Ключ, які дае нам магчымасць пазнаць сябе, свае карані і зірнуць у будучыню.
Дзякуй усім, хто далучаўся, гаварыў па-беларуску і даказваў, што наша мова — жывая і сучасная!





